
Затым выберыце дату і час пачатку і заканчэння арэнды.

Можна стварыць арэнду без кліента, выбраць кліента з базы або стварыць новага кнопкай "Новы кліент".

Выберыце інвентар з базы, націснуўшы "Выбраць інвентар".
Ва ўкладцы "Дадаткова" можна выбраць від закладу, які вам пакінулі. Адзначыць, ці ўлічваць у разліку арэнды пратэрміноўкі і паломкі.
Напісаць дадатковую інфармацыю ў полі "Каментарый", а таксама выбраць пункт выдачы і здачы інвентару.
Таксама можна выбраць супрацоўніка, да якога будзе прымацавана гэтая арэнда.
Калі, акрамя арэнды, вы прадалі кліенту тавар або аказалі паслугу, гэта таксама можна ўлічыць у арэндзе.

Разлік арэнды
У правым блоку арэнда аўтаматычна разлічваецца паводле тарыфу інвентару і тэрміну арэнды.
Можна ўвесці промакод на зніжку, якая таксама разлічыцца аўтаматычна. Зніжкі наладжваюцца ў раздзеле "Канфігурацыі".

Можна выбраць від аплаты: наяўныя/безнаяўныя, і ўвесці суму, атрыманую ад кліента.
Аплачаная сума можа не супадаць з сумай, разлічанай праграмай. Гэта нармальна: уся статыстыка фарміруецца менавіта паводле аплачанай сумы, а разлік выніковай сумы арэнды патрэбны для зручнасці і нагляднасці.
Калі ўвялі ўсе патрэбныя даныя, націсніце "Захаваць".
